Афіцыйны сайт -
пераможца XVI конкурса
IНТЭРНЭТ - ПРЭМIЯ ТIБО-2018
Адрас райвыканкама:
231337, Гродзенская вобл.,
г. Іўе, пл. Камсамольская, 1
Электронная пошта:
rik@ivje.gov.by
Тэлефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

8 жніўня 2019

Свята беларускай кухні “Моц смаку”

Традыцыйная беларуская кухня здаўна славіцца карыснай і здаровай ежай. Усіх жадаючых упэўніцца ў гэтым запрашаем 10 жніўня 2019 года ў 16.00 гадзін у аг.Лелюкі на свята беларускай кухні “Моц смаку”.
 
На свяце адбудзецца конкурс на лепшае традыцыйнае блюда “Кухня беларуская”. Свой талент прадэманструюць калектывы аматарскай творчасці ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” і Гродзенскай вобласці.
Для вас працуюць: выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, беспройгрышная латарэя, гандлёвая палатка, дзіцячы атракцыён.

Падчас мерапрыемства ў гасцей будзе магчымасць дэгустацыі страваў беларускай традыцыйнай кухні.
У памяшканні сектара культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі з 22.00 да 04.00  адбудзецца лазерная шоу-праграма. Білет 5 руб.