Афіцыйны сайт -
пераможца XVI конкурса
IНТЭРНЭТ - ПРЭМIЯ ТIБО-2018
Адрас райвыканкама:
231337, Гродзенская вобл.,
г. Іўе, пл. Камсамольская, 1
Электронная пошта:
rik@ivje.gov.by
Тэлефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

2 жніўня 2019

Скарбы Гродзеншчыны

27 ліпеня 2019 года іўеўскія майстры прадэманстравалі сваю творчасць на рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”  у г.Свіслач.

IV рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны» аб’яднаў шматлікіх прыхільнікаў фальклорнай спадчыны прынёманскага краю. Многанацыянальны каларыт ад Iўеўскага раёна быў прадстаўлены на падворку традыцыйнай культуры: народныя музыка і песні ў выкананні ансамбля народнай музыкі “Вечарынка” з аг.Геранёны; майстар-класы па традыцыйных рамёствах ад Чурэйна В.П., Смірновай І.Р. (саломапляценне), Старасцінай Ю.Э. (ткацтва), Буцько В.К. (лазапляценне); калекцыі адроджаных строяў з вышыўкай у ляльках і мадэлях святочнага жаночага і мужчынскага адзення аддзела і сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; выстаўка традыцыйнага ткацтва, вышываных ручнікоў і  вырабаў з дрэва (мастацкая апрацоўка дрэва – посуд ад Хасанава Ю.Р.); стравы беларускай і татарскай нацыянальнай кухні.

За работу па пераемнасці народных традыцый ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” узнагароджаны cпецыяльным прызам і Дыпломам рэгіянальнага фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны"