Афіцыйны сайт -
пераможца XVI конкурса
IНТЭРНЭТ - ПРЭМIЯ ТIБО-2018
Адрас райвыканкама:
231337, Гродзенская вобл.,
г. Іўе, пл. Камсамольская, 1
Электронная пошта:
rik@ivje.gov.by
Тэлефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

2 жніўня 2019

Рэгіянальныя святы

У Іўеўскім раёне ў летні перыяд стаў традыцыйным культурна-дасугавы праект “Рэгіён” па правядзенню рэгіянальных свят. Святы прысвячаюцца жыхарам сельсаветаў, гісторыі рэгіёнаў, працоўным дасягненням. Шчырыя словы ўдзячнасці, добрыя песні, прыгожыя кветкі, святочныя сувеніры дорацца доўгажыхарам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, маладым сем’ям, сем’ям-юбілярам, народным умельцам, ушаноўваюцца лепшыя працаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёнаў, падводзяцца вынікі конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне прысядзібных участкаў. Для прысутных на святах заўседы арганізуюцца цікавыя і разнастайныя культурныя праграмы.

Сёлета ў рамках праекта праведзена восем святаў. Завяршаючымі сталі рэгіянальныя святы “Зямля пад белымі крыламі” ў аг.Трабы і “Кліча ў госці Налібоцкая пушча” у в.Бакшты. На святах з прывітальнымі словамі звярнуліся старшыні Трабскага і Бакштаўскага сельвыканкамаў А.У.Буляк і В.М.Марусава. У аг.Трабы гасцей свята прывітаў тэатралізаваны персанаж легенды – заснавальнік паселішча князь Трабус са сваёю світаю. Вяселыя, меладычныя, прыгожыя  песні дараваў вакальны творчы калектыў людзей сталага ўзросту. Мясцовыя музыкі запрасілі ўсіх ў пляс. Упрыгожыла свята канцэртная праграма народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1.

На свяце ў в.Бакшты добры настрой гледачам стварылі мясцовы паэт Надзея Цвяткова, канцэрты народнага ансамбля народнай песні «Юрацішкаўскі кірмаш» аддзела культурна-масавай і асветніцкай працы г.п.Юрацішкі і калектываў аматарскай творчасці Валожынскага раённага цэнтра культуры. Дарослыя і дзеці цікава бавілі час на забаўляльных атракцыенах, набывалі сувеніры на выставе-продажы вырабаў народных умельцаў і гандлёвых кропках.