Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.09.2021

Раённы конкурс выканаўцаў размоўнага жанру

 10.09.2021г.  у   Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага  часу адбыўся раённы конкурс выканаўцаў размоўнага жанру.
      
У раённым конкурсе  прынялі ўдзел 8 аддзелаў і сектароў культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі, аг.Геранёны, аг.Лаздуны1, аг.Ліпнішкі, г.п. Юрацішкі, аг.Дайліды, аг.Морына, аг.Эйгерды і Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу.
       
Рашэннем журы  ўзнагароджаны Дыпломамі сектара культуры Іўеўскага райвыканкама  ў наступных намінацыях:  
1. Намінацыя “ЛЕПШАЕ ВЫКАНАННЕ ВЕРШАВАНАГА ТВОРА”.  
Дар’я Уляшка. Аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі.
Валерыя  Грынюк . Аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Геранёны.
Аляксандра Бурбліс. Аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі.
Сяргей Марцінкевіч.  Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу.

2.Намінацыя “ ЛЕПШАЕ ВЫКАНАННЕ ПРАЗАІЧНАГА ТВОРА”.
Анастасія Джураева . Аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі.
  
3. Намінацыя “ЛЕПШАЕ ВЫКАНАННЕ КАМЕДЫЙНА - САТЫРЫЧНАГА ТВОРА”.
Алена Куколь. Сектар культурна-масавай і асветніцкай работы  аг.Эйгерды.
Уладзіслава Грынюк. Аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны.
Марына Аніскевіч. Аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі.