Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.02.2020

Раённы агляд фальклору «Жывой крыніцы галасы»

16 лютага 2020 года ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся раённы агляд фальклору «Жывой крыніцы галасы». У аглядзе прынялі ўдзел фальклорныя ансамблі і індывідуальныя выканаўцы з устаноў культуры г.Іўе, г.п.Юрацішкі, аграгарадкоў Геранёны, Ліпнішкі, Суботнікі, Лаздуны1, Трабы, Лелюкі і в.Бакшты.

Праграма агляду складалася з вячорак, народных святаў і абрадаў. Прысутныя з задавальненнем слухалі народную музыку і песні. Па рашэнню журы Дыпломамі і прызамі сектара культуры Іўеўскага райвыканкама і дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” узнагароджаны ўсе ўдзельнікі агляду.

Аддзелам рамёстваў і традыцыйнай культуры была аформлена выстаўка вырабаў народных умельцаў Іўеўшчыны.