Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.02.2021

Паўдзельнічай у дыктоўцы і атрымай прыз ад БРСМ

19 лютага ў нашым раёне, як і ва ўсёй краіне, будзе рэалізаваны праект “Адзіная дыктоўка на прыз БРСМ”, які прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, што адзначаецца 21 лютага.

Удзельнічаць у дыктоўцы будзе не толькі актыўная моладзь пярвічных арганізацый БРСМ, але і члены працоўных калектываў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, паведамілі ў сектары ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама. 

Спецыялісты сектара дадалі, што тэкст дыктоўкі можна выбраць і на свой густ і размясціць інфармацыю ў сацыяльных сетках. 

І. МІХАЙЛАВА.