Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.10.2021

На ўрачыстым прыёме ў старшыні Іўеўскага райвыканкама

Па добрай традыцыі 14 кастрычніка на Іўеўшчыне ўшаноўвалі жанчын-маці ў старшыні раённага выканаўчага камітэта. На гэты раз удзельнікамі мерапрыемства сталі дзесяць жанчын, якія з годнасцю нясуць высокае званне Маці.

І. М. Генец цёпла і шчыра павіншаваў мам са святам і пажадаў ім шчасця, выгоды і дастатку ў сем'ях, падзякі ад дзяцей за любоў, пяшчоту, клопат і бязмежнае цярпенне.

Віншавалі мам з цудоўным святам ад імя раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” старшыня К. М. Трафімчык,  настаяцель храма святога мучаніка Гаўрыіла Беластоцкага протаіерэй  Вячаслаў Пашкевіч, вікарый касцёла святых Пятра і Паўла ксёндз Дзяніс.

Шчырыя ўсмешкі асвятлялі твары жанчын, калі гучалі музычныя нумары ў выкананні самых юных удзельнікаў канцэртнай праграмы і прафесійных выканаўцаў з Іўеўскай дзіцячай школы мастацтва.

Яскравым акордам мерапрыемства стала ўручэнне кветак і падарункаў ад імя раённага выканаўчага камітэта.