Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231337, Гродзенская вобл.,
г. Іўе, пл. Камсамольская, 1
Электронная пошта:
rik@ivje.gov.by
Тэлефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

28 мая 2020

На Іўеўшчыне рэалізуюць маладзёжны праект «#Разам з бацькамі!»

«#Разам з бацькамі!» – пад такой назвай на Іўеўшчыне, ды і ва ўсёй Гродзеншчыне, неўзабаве пачне рэалізацыю маладзёжны праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, які прымеркаваны да Дня абароны дзяцей і Сусветнага дня бацькоў. 

Як паведаміла І сакратар Іўеўскага райкама ГА “БРСМ” Арына Барадынкіна, праект накіраваны на пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці жыхароў рэгіёну. А рэалізавацца ён будзе праз уцягненне моладзі ў добраўпарадкаванне дзіцячых гульнёвых пляцовак. 

1 чэрвеня актывісты маладзёжнай арганізацыі, валанцёры займуцца прывядзеннем у прывабны стан дзіцячай пляцоўкі па вул. Маладзёжнай, каля дома № 28. 

– Мы плануем спачатку навесці на пляцоўцы парадак, штосьці падрамантаваць, пафарбаваць, – расказвае лідар раённай арганізацыі. – Плануецца, што да гэтай работы падключацца работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Адным словам, хочам зрабіць так, каб летняя пара, якую так чакаюць дзеці, прайшла адмыслова. Усё ж прыемней бавіць час на свежым паветры і на прыгожай пляцоўцы. 

І. МІХАЙЛАВА