Афіцыйны сайт -
пераможца XVI конкурса
IНТЭРНЭТ - ПРЭМIЯ ТIБО-2018
Адрас райвыканкама:
231337, Гродзенская вобл.,
г. Іўе, пл. Камсамольская, 1
Электронная пошта:
rik@ivje.gov.by
Тэлефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

7 жніўня 2019

Конкурсна-гульнёвая праграма “Залаты клубочак”

Беларускія гульні – адзін з самых старажытных і арыгінальных сродкаў выхавання. Яны прыйшлі да нас з глыбіні стагоддзяў і цесна звязаны з навакольным асяроддзем, бытам, працоўнай дзейнасцю людзей і раскрываюць характар, звычкі, традыцыі беларусаў.

Раней усе беларускія гульні праводзіліся на вуліцы. І зараз яны не патрабуюць спецыяльных умоў і абсталявання. Конкурсна-гульнёвая праграма “Залаты клубочак”, якая праходзіла ў Іўеўскай дзіцячай бібліятэцы, дапамагла наведвальнікам прышкольнага лагера “Сквер развлечений” (Трабская СШ) пазнаёміцца з беларускімі народнымі гульнямі і запрасіла да ўдзелу ўсіх, хто шануе народныя традыцыі і імкнецца пазнаць спадчыну сваіх продкаў.