Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.05.2020

Юбілей Вялікай Перамогі

9 мая 2020 года ў скверы г.Іўе праведзены мітынг «Была вясна – вясна Перамогі», прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі. 

Адкрыў мітынг старшыня Іўеўскага райвыканкама Аляксандр Іванавіч Булак, які аздначыў: “Пакуль мы памятаем пра подзвігі дзядоў і прадзедаў, нікому не ўдасца перапісаць гісторыю. Наш святы абавязак - зберагчы кожную старонку гісторыі вялікай вайны для нашых дзяцей, унукаў і праўнукаў”.

У выкананні творчага калектыву Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Вайна”, якая дала магчымасць перажыць трывожныя хвіліны пачатку вайны, фашысцкай  агрэсіі і адчуць вялікую радасць доўгачаканай Перамогі.  

У мітынгу прынялі ўдзел прадстаўнікі прадпрыемстваў, устаноў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў Іўеўшчыны.  Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых ў вайне і ўсклалі  кветкі да помнікаў.