Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.02.2021

“Як цікава ўсё на свеце з кнігамі Ягоўдзіка ўсім дзецям”: да 65-годдзя з дня нараджэння пісьменніка

14 лютага беларускаму празаіку, публіцысту, драматургу, лаўрэату Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра Уладзіміру Ягоўдзіку споўнілася 65 гадоў з дня нараджэння.

Да гэтай даты супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг. Лаздуны I падрыхтавала для юных чытачоў завочнае слайд-падарожжа па творчасці беларускага пісьменніка. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавых звестак з біяграфіі пісьменніка, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка” і слайд-прэзентацыяй “Як цікава ўсе на свеце з кнігамі Ягоўдзіка ўсім дзецям”: https://ru.calameo.com/read/0060397698fa5fa1ab7a1, акунуліся ў цудоўны свет прыроды і гістарычнага мінулага нашай краіны, створаны аўтарам.