4 жніўня 2019
Гадзіна паэзіі “Іўеўшчына літаратурная”
Для таго, каб не страціць памяць аб сваіх пісьменніках і паэтах, трэба калі-нікалі вяртацца да іх творчасці, успамінаць іх саміх не толькі, калі гэтых людзей ужо няма, але і тады, калі яны яшчэ жывуць і прымнажаюць традыцыі, літаратуру і культуру.
У бібліятэцы-філіяле в. Старчаняты прайшла гадзіна паэзіі “Іўеўшчына літаратурная”, на якой бібліятэкар пазнаёміла прысутных з творчасцю паэтаў і землякоў.
У зборніку “Іўеўшчына літаратурная” змешчаны празаічныя і паэтычныя творы прафесіянальных і самабытных майстроў слова, якія пражываюць ці пражывалі на тэрыторыі Іўеўшчыны. Зборнік аздоблены карцінамі мясцовых мастакоў.
Прысутныя чыталі творы нашых землякоў, якія раскрываюць прыгажосць роднай зямлі, хараство і багацце чалавечых характараў, любоў да малой Радзімы.
Мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым. Лірычная гадзіна кранула прысутных настолькі моцна, што некаторыя нават выходзячы з бібліятэкі працягвалі гаворку аб паэтах, іх вершах, пачуццях… Кранула людзей усё тое, што яны змаглі тут пачуць і даведацца…