Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28.07.2021

Бакштаўскі каларыт

Дарагія сябры, аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы вёскі Бакшты запрашае вас 1 жніўня 2021 года ў 17:00 на фестываль вясковай культуры “Бакштаўскі каларыт”. 

У праграме: 
музычна-танцавальная кампазіцыя “Прывітанне добрым людзям!”;    
канцэртныя праграмы народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” і калектываў аматарскай творчасці аддзелаў культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1 і в.Бакшты;
конкурс побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”;
презентацыя - дэгустацыя дранікаў і дранкі па сямейных рэцэптах жыхароў в.Бакшты, намінаваных на статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыі прыгатавання дранікаў у Гродзенскай вобласці”.

На працягу свята працуюць: выставы народнай творчасці і прадметаў народнага побыту, дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя рады.