Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.01.2020

26 СТУДЗЕНЯ. Анонс раённага фестываля патрыятычнай песні

Паважаныя іўеўчане і госці г.Іўе!

Запрашаем вас на раённы фестываль патрыятычнай песні “Сэрдца зямлі маёй”, які адбудзецца 26 студзеня 2020 года ў 11.00 гадзін у Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу. У фестывалі прымуць удзел салісты і калектывы ва ўзросце ад 10 да 31 год з устаноў культуры Іўеўскага раёна.

Атрымайце асалоду ад добрай песні, таленавітых выканаўцаў і прыгожых вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на выстаўцы “Фарбы роднага краю”.

Уваход свабодны.