Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.03.2020

21 САКАВIКА. Анонс абласнога фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”

Паважаныя іўеўчане і госці г.Іўе!

Запрашаем вас на абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”, які адбудзецца 21 сакавіка 2020 года ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу. У фестывалі прымуць удзел харавыя калектывы з Астравецкага, Ашмянскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Навагрудскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці. 

Пачатак у 12:00.

Аргкамітэт