Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231337, Гродзенская вобл.,
г. Іўе, пл. Камсамольская, 1
Электронная пошта:
rik@ivje.gov.by
Тэлефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

Фізкультура і спорт



Для арганізацыі спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы ў раёне маецца 74 фізкультурна-спартыўных збудаванняў, у тым ліку 16 спартыўных залаў, 10 прыстасаваных памяшканняў для заняткаў фізічнай культурай і спортам, 3 стралковых ціра, 1 стандартнае спартыўнае ядро, 1 міні-басейн, 42 плоскасныя збудаванні, (футбольныя палі, баскетбольныя, валейбольныя, міні-футбольныя пляцоўкі, хакейная каробка). 

У чэрвені 2014 года ўведзена ў строй лыжаролерная траса ў г. Іўе. У лістападзе 2014 года на тэрыторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Іўеўская сярэдняя школа» адкрыта міні-футбольная пляцоўка ў рамках сацыяльнага праекта «Родная старана – дзецям». 
 
Агульная колькасць работнікаў, занятых у сферы фізічнай культуры і спорту, складае 58 чалавек. Выкладанне прадмета «Фізічная культура і здароўе» і развіццё масавага спорту ва ўстановах агульнай 
сярэдняй адукацыі забяспечваюць 28 настаўнікаў, з іх з вышэйшай адукацыяй 25 чалавек (89,3%), з сярэдняй спецыяльнай 3 чалавекі (10,7%). 26 настаўнікаў маюць спецыяльнае фізкультурную адукацыю. Працуе 10 штатных работнікаў спартыўных школ. 

На тэрыторыі раёна функцыянуюць 2 спецыялізаваныя спартыўныя школы: ДЮСШ Іўеўскага раёна з аддзялення лёгкай атлетыкі, Гродзенская міжраённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа прафсаюзаў «Вымпел» з аддзяленнямі лыжных гонак, веславання акадэмічнай і веславання на байдарках і каноэ. Таксама з 2014 года працуюць 2 групы па біятлоне Гродзенскай міжраённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прафсаюзаў па зімовых відах спорту (г. Навагрудак).