Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231337, Гродзенская вобл.,
г. Іўе, пл. Камсамольская, 1
Электронная пошта:
rik@ivje.gov.by
Тэлефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

Культура

 Іўеўшчына мае багатыя культурныя традыцыі.

 У раёне функцыянуюць шэсць устаноў культуры: дзяржаўная ўстанова культуры «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу», дзяржаўная ўстанова культуры «Іўеўская раённая бібліятэка», установа культуры «Іўеўскі музей нацыянальных культур» , дзяржаўная ўстанова адукацыі «Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Юрацішкаўская дзіцячая школа мастацтваў», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Геранёнская дзіцячая школа мастацтваў».


У галіне працуе 156 спецыялістаў. Асноўнымі накірункамі ў працы ўстаноў культуры з’яўляецца зберажэнне і развіцце традыцыйнай культуры, прапаганда лепшых твораў нацыянальнай і міравой літаратуры, фарміраванне патрыятызму, стымуляванне аматарскага руху, самадзейнай народнай творчасці, прафесійнага майстэрства. Калектывы аматарскай творчасці, створаныя на базе ўстаноў культуры, заслужылі прызнанне і любоў гледачоў. 

У Іўеўскім раёне працуе 9 калектываў аматарскай творчасці са званнем «народны»: народны хор, народны тэатр, народны ансамбль народнай музыкі «Чабарок», тэатр гульні “Зялены фургон” ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу», народны ансамбль народнай песні «Юрацішкаўскі кірмаш» аддзела культурна- масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі, народны ансамбль народнай песні «Спадчына» аддзела культурна- масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны 1, народны ансамбль народнай песні «Даўніна» аддзела культурна- масавай і асветніцкай работы аг.Геранёны, вакальны квартэт «Вакаліз» ДУА «Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў», народны аматарскі драматычны калектыў аддзела культурна- масавай і асветніцкай работы аг.Трабы.   

Установы культуры раёна актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў, прысвечаныя юбілейным і памятным датам дзяржавы, Гродзенскай вобласці, Іўеускага раёна.

 На Іўеўшчыне штогод праводзіцца абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», раённы конкурс «Лепшая шматдзетная сям’я», раённы агляд фальклора «Жывой крыніцы галасы», агляд-конкурс тэатральна-драматычных калектываў «Святло Мельпамены», аматарскіх аб’яднанняў «Свет захапленняў», культарганізатараў «Гульнёвы кірмаш», калектываў вакальна-харавога жанра «Мелодыі роднага краю», конкурс-выстава вырабаў гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Бяздоннае багацце», агляд-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці «Зоркі Іўеўшчыны», конкурс «Вясеннія фантазіі».                    

Проводзяцца цыклы мерапрыемстваў па патрыятычнаму, экалагічнаму, прававому выхаванню моладзі і фарміраванню здаровага ладу жыцця. 

У аддзелах і сектарах культурна-масавай і асветніцкай работы дзяржаўная ўстанова культуры «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» працуе 94 клубных фарміраванняў (з іх – 54 для дзяцей). Колькасць удзельнікаў калектываў аматарскай творчасці складае 658 чалавек (з іх дзяцей – 379). Асноўнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэк з’яўляецца: распаўсюджанне краязнаўчых ведаў, прапаганда культурнай спадчыны сваёй мясцовасці, фарміраванне экалагічнай прававой культуры, забеспячэнне свабоднага доступа да інфармацыі. 

У дзяржаўнай ўстанове культуры «Іўеўская раенная бібліятэка» працуе 17 аматарскіх аб’яднанняў і гурткоў па розным накірункам дзейнасці. Кожны год бібліятэкі раёна прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Бiблiятэка - асяродак нацыянальнай культуры» і займаюць прызавыя месцы. 

У трох дзіцячых школах мастацтваў займаецца 523 навучэнца (22,8% ад колькасці навучэнцаў 1-9 класаў школ раёна). У раёне шырока прадстаўлена творчасць народных майстроў па саломапляценню (Чурейна В. П. –аг.Лелюкі, Рынгель Т.В. – сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Дайліды, Смірнова І.Р. – аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Іўе, Старасціна Ю.Э. – сектар рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны), майстар па бісерапляценню і вышыўцы (Пуйдак А.І. – сектар рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны), лозапляценню (Буцько В.К. – аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы в. Бакшты).

 Установы культуры аказываюць 125 відаў платных паслуг насельніцтву раёна.