Афіцыйны сайт -
пераможца XVI конкурса
IНТЭРНЭТ - ПРЭМIЯ ТIБО-2018
Адрас райвыканкама:
231337, Гродзенская вобл.,
г. Іўе, пл. Камсамольская, 1
Электронная пошта:
rik@ivje.gov.by
Тэлефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

1 студзеня 2017

Сайт Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта даступны ў нацыянальнай кірылічнай даменнай зоне .БЕЛ

Паважаныя наведвальнікі сайта!
  
З лістапада 2015 года сайт Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта (ivje.gov.by) даступны ў нацыянальнай кірылічнай даменнай зоне .БЕЛ. 

Зайсці на наш сайт можна набраўшы ў адрасным радку браўзера пры дапамозе рускай або беларускай раскладкі клавіятуры даменныя імёны:



  • іўе.бел 
  • іўе.бел 
  • ивьерик.бел 
  • іўервк.бел 
  • ивьевскийрайисполком.бел 
  • іўеўскірайвыканкам.бел  

Даведачна 
У 2015 годзе пачала сваю працу новая беларуская нацыянальная даменная зона, дамены у якой пішуцца кірыліцай на беларускай або рускай мовах (даменная зона .БЕЛ). Гэта азначае, што ў радку браўзера трэба набіраць імя дамена літарамі рускага або беларускага алфавіту. Напрыклад, «дамены.бел» або «дамены.бел». 

Адносна даменных імёнаў на лацінцы, напрыклад, «cctld.by» даменныя імёны .БЕЛ маюць шэраг пераваг: 

1. Лёгкасць запамінання і ўспрыманне на слых. Калі адрас сайта на лацінцы мае складаны, або неадназначнае напісанне, то часта ўзнікаюць цяжкасці пры размове з кліентам па тэлефоне, калі яго неабходна накіраваць на сайт. З даменамі .БЕЛ падобнай праблемы не будзе. Даменнай зонай падтрымліваюцца ўсе літары рускага і беларускага алфавіту, у тым ліку, ў (у нескладовае) і апостраф. Родныя словы запамінаюцца хутчэй і прасцей.  

2. Пашыраныя магчымасці для прасоўвання. Дамены .БЕЛ павышаюць лаяльнасць кліентаў, пашыраюць магчымасці ў сферы маркетынгу і дапамагаюць прасоўваць тавары і паслугі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 

3. Вялікі выбар свабодных прыгожых даменных імёнаў.